«Белсат» перагнаў дзяржаўныя тэлеканалы паводле папулярнасці на «YouTub’е»


Якія відэа самыя папулярныя і хто сабраў найбольш падпісчыкаў на «YouTube’е»? Пра гэта – у даследаванні незалежнага інфармацыйна-аналітычнага рэсурсу Mediakritika.by.

Паводле звестак за кастрычнік 2012 года, «YouTube» – сёмы паводле наведвальнасці сайт у Беларусі.

Mediakritika.by прааналізавала* каналы 43 сайтаў паводле рэйтынгу Akavita.by, а таксама старонкі Tut.by і Onliner.by, якіх у рэйтынгу няма.

У пяцёрцы самых праглядальных каналаў беларускіх медыяў на «YouTube’е» «Белсат» заняў 2-е месца (6 млн праглядаў), тэлеканал «ОНТ» – 3-е (5,3 млн праглядаў), «СТВ» – 5-е (амаль 3,95 млн).

Вось як даследнікі акрэслілі «сакрэт папулярнасці» нашага тэлеканалу: брэндаванне; выразная рубрыкацыя; рэгулярнае абнаўленне; тэматычная разнастайнасць; палітычная вастрыня, а часам і скандальнасць сюжэтаў.

У аналізе ёсць адная недакладнасць: «Аднак большасць праглядальных ролікаў тэлеканалу «Белсат» знятыя не карэспандэнтамі, а незалежнымі аўтарамі. Тэлеканал жа публікуе іх ад свайго імя, далучыўшы сваю застаўку і лагатып». Усе відэа незалежных аўтараў знятыя на замову «Белсату». Арыгінальны кантэнт нашага тэлеканалу – гэта не толькі праграмы, але і выпускі навінаў, а таксама сюжэты, знятыя на замову інтэрнэт-старонкі.

У пяцёрцы лідараў паводле колькасці падпісчыкаў на «YouTub’е» «Белсат» таксама на 2-м месцы (болей за 7 тыс.). Дзяржаўныя тэлеканалы ў ТОП-5 не ўвайшлі.

І, нарэшце, у пяцёрку самых папулярных беларускіх відэа на «YouTub’е» трапіў «белсатаўскі» ролік «Мусорок» (5-е месца, болей за 313 тыс. праглядаў).
{movie}Самы папулярны ролік “Белсата”: “Мусорок”. Без каментара |right|10911{/movie}
*Звесткі за 30 красавіка 2013 года.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu, паводле Mediakritika.by

Глядзі таксама
Каментары