Праваабаронца: Магчыма, "шпіён" Гайдукоў зойме месца вызваленага палітвязня


Справу віцебскага “шпіёна” Андрэя Гайдукова перадалі ў суд. Праваабаронцы будуць дамагацца, каб працэс быў адкрыты. Тады можна будзе даведацца падрабязнасці засакрэчанай справы.

Пра справу Гайдукова – сённяшні “Гарачы каментар” з праваабаронцаю цэнтру “Вясна” Настаю Лойкай. Госця праграмы заўважыла, што раней артыкул аб здрадзе дзяржаве выкарыстоўвалі ў дачыненні вайскоўцаў або іншых людзей, якія сапраўды мелі доступ да дзяржаўных таямніцаў. Паводле апошніх зменаў у Крымінальным кодэксе, да дзяржаўных таямніцаў прыраўнялі і звесткі, якія могуць быць выкарыстаныя як дапамога замежным дзяржавам, іх прадстаўнікам або арганізацыям і нанесці шкоду.

{movie}”Гарачы каментар”: Наста Лойка пра суд над Гайдуковым|right|10900{/movie}

Чаму такое дзіўнае абвінавачанне выставілі менавіта Гайдукову? “Калі ўлічваць інфармацыю, якую мы маем, для нас крыху дзіўна, бо з такім жа поспехам можна прыцягнуць вялікую колькасць актывістаў”, – гаворыць Наста Лойка. Магчыма, Андрэй Гайдукоў больш за іншых кантактаваў з замежнікамі.

Паводле праваабаронцы, ёсць спадзеў, што падчас судовага працэсу пракурор зменіць свае патрабаванні на больш мяккія: “Магчыма, падчас следства гэтага не хацелі рабіць, бо давялося б абгрунтоўваць, чаму ён так доўга застаецца пад вартаю”. На апраўдальны прысуд, паводле Насты Лойкі, у беларускіх умовах разлічваць цяжка. Можа быць, Андрэй Гайдукоў зойме за кратамі месца кагосьці з палітвязняў, якога выпусцяць на волю: уладам патрэбныя закладнікі, каб гандлявацца з Захадам.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў