«Арт-Сядзіба» знайшла сталую пляцоўку. Віртуальную…


Пазітыўны панк-рок па-беларуску, вясёлая музыка ды насмешка ў тэкстах: «Што за дзіўная планета – так цяжка жыць без пісталета…».

Гурт «Амарока» ў апошнія веснавыя дзянькі парадаваў сваіх фанаў новым альбомам. Прэзентацыя прайшла ў клубе «Рэпаблік». Назву кружэлка носіць сугучную з новым гітом ад гурта «Акутэ» – «Пасткі».
{movie}Агляд падзеяў культуры (27.05.2013) |right|10891{/movie}
Новыя праграмы на канцэрце прэзентавалі таксама гурты «Green Pills» ды «ili-ili». Арганізатар – кіраўнік «Арт-Сядзібы» Павел Белавус – імпрэзу залічыў да справаздачных: «У нас ужо няма такога сталага памяшкання, дзе можна збіраць шмат людзей. Таму мы вырашылі час ад часу праводзіць такія вялікія імпрэзы, дзе прэзентаваць тое, чым мы займаліся апошнім часам».

Дарэчы, не маючы сталай пляцоўкі ў рэальнасці, «Арт-Сядзіба» запускае віртуальную. На сайце арганізацыі хутка можна будзе пільна сачыць за кожным крокам Белавуса і сяброў.

Іншыя тэмы: Паэт Алесь Снег чытаў вершы на вуліцы Карла Маркса ў суправаджэнні перформансу ад пластычнага тэатру «Інжэст». У «Дудутках» прайшоў фестываль вулічнай культуры. Філфак БДУ перад сесіяй арганізаваў купалаўскі фэст у Вязынцы. У Горадні прайшла вечарына з вершамі Багдановіча і расейскім рамансам.

Адэля Дубавец, belsat.eu
https://youtu.be/c0LY9ZMJPyo

Глядзі таксама
Каментары