Што не так з беларускаю адукацыяй?


Непакой у Міністэрстве адукацыі. І ёсць на тое падставы. Насцярожвае перадусім недабор на бюджэтную форму навучання. Летась нескарыстанымі засталіся ажно 200 такіх месцаў. Ёсць і іншыя праблемы.

{movie}Уладзімір Дунаеў: пра якасць адукацыі варта пытаць працадаўцаў, а не чыноўнікаў|right|10881{/movie}

У Міністэрстве адукацыі лічаць неабходным звярнуць увагу на прафесійнае арыентаванне адукацыі. А шэраг навучальных установаў дае адукацыю ў спецыяльнасцях, якія няпрофільныя для тых установаў. Пры гэтым якасць адукацыі ва ўніверсітэтах выклікае вельмі шмат пытанняў. Як адная з захадаў ратавання сітуацыі – сёлета адбудзецца скарачэнне месцаў на юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці як найменш запатрабаваныя прадпрыемствамі ды арганізацыямі.

Паводле вядомага навукоўца і былога першага прарэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Уладзіміра Дунаева, асноўная праблема беларускай адукацыі – у браку фінансавання. Грошай на сацыяльную сферу не стае, і адною з першых ахвяраў сталі вышэйшыя і сярэднія адукацыйныя ўстановы.

«Што да ўніверсітэтаў, то тут галоўная праблема – у кіраванні гэтай сферай. Хаця ў нас заяўлена, што нашая вышэйшая адукацыя нібыта кіруецца паводле прынцыпаў дзяржаўна-грамадскіх, у рэчаіснасці грамадскі ўдзел тут адсутнічае. На жаль, нашая вышэйшая адукацыя не арыентаваная на запыты рынку працы, яна не ўлічвае рэальных патрэбаў студэнтаў. Фактычна, тое, што адбываецца ў гэтай сферы, – вынік аўтарытарных метадаў кіравання. Пакуль гэтыя захады не зменяцца, ніякія рэформы не дапамогуць – можам казаць пра тое, што мы ўжо на паўдарогі да Балонскага працэсу, але вынік будзе мінімальны», – зазначае спадар Дунаеў. Ён падкрэслівае, што і якасць нашай адукацыі ўвесь час зніжаецца. Чым бы там не хвалілася Міністэрства адукацыі, спытаць пра якасць рыхтавання маладых спецыялістаў варта ў кіраўнікоў прадпрыемстваў. Паводле даследаванняў Сусветнага банку, Беларусь яскрава вылучаецца сярод іншых краінаў “Усходняга партнёрства” ўзроўнем незадаволенасці працадаўцаў “свежымі” выпускнікамі ўніверсітэтаў.

Тым часам чыноўнікі кажуць пра тое, што беларускія ўстановы адукацыі рыхтуюць адмыслоўцаў, на якіх няма запатрабавання ў краіне. Прапаноўваецца даць магчымасць вучыцца па спецыяльнасці ядравай энергетыкі або ІТ-тэхналогіяў. Іншая справа, што цяпер пра запатрабаванне на рынку працы вырашае не кіраўніцтва таго, ці іншага ВНУ, а міністэрства адукацыі.

«Цяпер, каб адкрыць новую спецыяльнасць, неабходна прайсці пякельныя колы ўзгадненняў, нашыя ВНУ не могуць дзеяць гнутка, падстройваючыся пад запатрабаванне рынку працы. Сёння мы кажам пра нейкі крызіс – пра гэта кажа і намеснік міністра адукацыі Анатоль Жук. Тут ён мае рацыю, але давайце паглядзім на прыёмную кампанію – ужо на першым курсе ў нас колькасць месцаў болей, чымся лічба выпускнікоў сярэдняй школы. На 80 тысячаў запланаваных месцаў прыходзіцца ўсяго 60 тысячаў выпускнікоў сярэдняй школы», – зазначае адмыслоўца.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў