Байк-фэст у Берасці (Фота)


Больш за 3 тыс. чалавек прынялі ўдзел у міжнародным злёце байкераў у Берасці. Фэст ладзяць 13-ы раз, але ўпершыню на імпрэзу даехалі байкеры з Грэцыі ды Італіі.

Асноўная праграма фестывалю адбылася 25 траўня. Праз навальніцу і дажджы на колькі гадзінаў затрымалі традыцыйны парад, калі калона матацыклістаў праязджае праз увесь горад да Берасцейскай крэпасці. Звычайна паназіраць за матацыклістамі выходзіць некалькі тысяч берасцейцаў і гасцей гораду, але гэтым разам лічба была куды больш сціплейшая.

Настрой не сапсавала нават надвор’е. Ехалі апошнія 300 км пад залеваю. Берасцейскі фестываль лічыцца адным з найлепшых і найбольш папулярных і высока каціруецца ў Расеі”, – зазначае Антон, удзельнік фэсту з Расеі.

Суботнім вечарам у аздараўленчым цэнтры “Арляня” адбылася вялікая шоу-праграма, якая сабрала прыблізна 10 тыс. чалавек. Гэдлайнерамі канцэрту сталі папулярныя гурты “Крамбамбуля”, маскоўскі “7Б” і берасцейскі “Дай Дарогу!”.

МЛ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары