На Плошчы Перамогі цэлы натоўп апусціўся на калені (Фотарэпартаж)


У нядзелю па вуліцах Менску прайшла працэсія Божага Цела.

Сёлета працэсія адбылася 26 траўня, за 4 дні да самога свята Божага Цела. Паводле традыцыі працэсія распачалася імшою ля касцёлу св. Роха (Найсвяцейшай Тройцы) на Залатой Горцы. Пасля ўдзельнікі рушылі на Плошчу Перамогі, далей – на Кастрычніцкую плошчу і да Чырвонага касцёлу. Скончылася працэсія ля архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Удзельнікаў было прыблізна 6 тыс.

СЯ, АК, belsat.eu

Стужка навінаў