На польскай мапе Беларусь адзначылі бел-чырвона-белым сцягам (Фотафакт)


Гэта мапа для дзетак, якая складаецца з пазлаў.

Адукацыйная мапа паказвае дзецям, што цікавага можна паглядзець у Польшчы. На ёй – самыя цікавыя гістарычныя мясціны і будынкі, характэрныя для розных польскіх гарадоў: Вавэльскі замак у Кракаве, Нацыянальны стадыён і Палац культуры ў Варшаве, перакрыжаваныя мячы як сімвал бітвы пад Грунвальдам і мадэль сонечнай сістэмы ў Торуні, дзе нарадзіўся Мікалай Капернік.

Шмат таксама жывёлы ды птушак, якіх можна сустрэць у Польшчы. На мяжы з Беларуссю, напрыклад, намалявалі зубра.

Паводле мапы можна вывучыць падзел на ваяводствы ды суседнія краіны. Усе дзяржавы, якія мяжуюць з Польшчаю, пазначаныя нацыянальнымі сцягамі. Беларусь – бел-чырвона-белым. Мапу робіць польская фірма «ZUZU TOYS».

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў