Які смак у віна з субмарыны часоў Другой сусветнай?


Нямецкі вінароб набыў субмарыны, каб… захоўваць у іх сваю прадукцыю.

Сюжэт пра вытворцаў франкфурцкага сідру Алесь Сіліч падрыхтаваў для праграмы “ПраСвет”, якая выходзіць на “Белсаце” штопятніцу а 20:30. Апошняе ды папярэднія выданні можна паглядзець у закладцы “Нашыя праграмы”.

У Франкфурце-на-Майне масавая вытворчасць яблычнага віна пачалася яшчэ ў XVI ст., калі на мясцовыя вінаграднікі накінуліся загадкавыя хваробы. Яблычнае віно, як сцвярджаюць мясцовыя медыкі, пазітыўна ўплывае на крывяную, імунную і нервовую сістэмы чалавека, а таксама запавольваюць працэсы старэння.

Гатовае віно на гэтым прадпрыемстве захоўваюць у сапраўдных старых субмарынах, якія ўладальнік набыў пасля Другой сусветнай вайны. Часткова напой захоўваецца і ў класічных бочках, а ў адной з бочак… размяшчаецца офіс вінароба Ёхэна Мікі (Jochen Mika).

{movie}Які смак у віна з субмарыны часоў Другой сусветнай?|right|10858{/movie}

“Яблычнае віно вельмі папулярнае ў нас, бо яно карыснае для здароўя, сярод іншага – для працы сэрца і нырак. У ім, як і ў французскім вінаградным віне, шмат поліфенолаў”, – тлумачыць супрацоўнік вінарні “Possmann” Марцін Гэнке (Martin Henke).

Незвычайны ход кампанія прыдумала і для рэкламы сваёй прадукцыі. Праз увесь Франкфурт ездзіць экскурсійны трамвай 1954 года, у якім падчас падарожжа можна выпіць куфаль яблычнага напою. За гэта трамвай атрымаў мянушку “Яблычна-вінны экспрэс”. Напоі ўлучаюцца ў кошт квітка.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў