Беларускі асілак працягнуў сем счэпленых мікрааўтобусаў


Знакаміты беларускі асілак Кірыл Шымко папоўніў сваю калекцыю новым рэкордам.

Вядомы тым, што перасоўваў «БелАЗ», танк, самалёт і нават чыгуначны састаў з пяці вагонаў, гэтым разам ён узяўся працягнуць рэкордную колькасць мікрааўтобусаў. Але спачатку Кірыл прапанаваў выпрабаваць сілу прысутным гледачам. Смельчакі знайшліся. Напрыклад, моцнага целаскладу байкер Сяргей усё ж здолеў ссунуць два счэпленыя транспартавыя сродкі.

Нарэшце, Шымко, добра размяўшыся, папрасіў звязаць фаламі адразу сем мікрааўтобусаў. І, выкарыстоўваючы для ўпораў адмысловую лесвіцу, працягнуў іх добры дзясятак метраў пад народныя авацыі.

Пасля чаго прыняў віншаванні балельшчыкаў і пачаў рыхтавацца да сваіх каронных сілавых трукаў – разрывання і скручвання голымі рукамі патэльняў, гаечных ключоў, жалезных ланцугоў, стрымлівання двух магутных заведзеных матацыклаў.
{movie}Кірыл Шымко цягне мікрааўтобусы|right|10857{/movie}
Усё адбывалася на адкрыцці гандлёва-забаўляльнага цэнтру «Менск-Арэна» ў сталіцы 24 траўня.

АК, паводле belapan.com

Стужка навінаў