Якія пытанні трэба вынесці на рэферэндум?


Які можа быць рэферэндум? У нас усё вырашае адзін чалавек, азваўся голас народу.

Тры апазіцыйныя сілы – кампанія «Гавары праўду!», рух «За свабоду» і Партыя БНФ – абвесцілі пра намеры правесці «Народны рэферэндум». Карэспандэнты БелаПАНу спыталі ў часткі народу, менчукоў, ці трэба рэферэндум і якія пытанні на яго трэба вынесці.

{movie}Апытанне: Якія пытанні трэба вынесці на рэферэндум? |right|10847{/movie}

Частка беларусаў падтрымлівае ідэю правесці рэферэндум, але не верыць у справядлівы падлік галасоў. «Наогул трэба. Але марна, бо вынікі будуць вядомыя загадзя», – кажуць беларусы. Сярод пытанняў, якія варта было б вынесці на ўсенароднае галасаванне – прыярытэтнасць беларускай мовы, чаму ва ўладзе нязменна застаецца адна асоба ды каго абраць Беларусі партнёрамі?

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў