Dэвайс: друкуем ежу і зброю


НАСА вырашыла інвеставаць грошы ў выдрук ежы. Касмічнае агенцтва зацікавіў праект інжынера Анджана Контрактара для стварэння 3D-друкаркі для раздрукоўкі шакаладнага печыва. У перспектыве такую прыладу можна будзе выкарыстоўваць у касмічных караблях і калоніях на іншых планетах. Сам Контрактар бачыць больш шырокае выкарыстанне сістэмы, якая, на ягоную думку, у будучыні зможа пазбавіць людзей ад неабходнасці праводзіць доўгі час за прыгатаваннем ежы, стаўшы свайго роду хатнім поварам. NASA вылучыла вынаходніку грант пасля таго, як ён прадэманстраваў прататып друкаркі, раздрукаваўшы шакалад на печыва.
{movie}Dэвайс (24.05.2013)|right|10844{/movie}
Тым часам аўстралійская кампанія “LulzBot” распрацавала танны аналаг пісталета Liberator, які можна раздрукаваць на тры-дэ друкарцы. Раней кампанія «Defense Distributed» з ЗША выклала ў сеціва адпаведныя схемы, аднак для выдруку быў неабходны прынтэр коштам 8 тысяч долараў. Аўстралійцы ўдасканалілі праект і зрабілі магчымым рэалізацыю на друкарцы коштам паўтары тысячы долараў. Дадаткова матэрыялы абыдуцца яшчэ ў 25 долараў. Стваральнікі мадыфікацыі адзначаюць, што ўяўная даступнасць не азначае шырокага распаўсюджання зброі: танней усё ж набыць «класічны» пісталет. Тым часам не прымусілі сябе чакаць і саманадрукаваныя боепрыпасы. На відэа мы бачым патроны для драбавіка, што надрукавалі энтузіясты Джэф Газэл і Тоўні Ґрыфі. Паводле іх, працэдура сталася зусім не складаная, а вынік, як мы бачым, амаль дасканалы.

Акрамя гэтага ў выданні: навінкі на рынку кампутарных гульняў і кансоляў, а таксама вайсковае прымяненне… пчолаў

Праграма «Дэвайс» выходзіць у панядзелкі і пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

https://youtu.be/BnFPPhwbbgI

Глядзі таксама
Каментары