Каму ў Беларусі жыць добра? (Інфаграфіка)


Або пра вялізарную розніцу ў сярэдніх заробках розных сфераў дзейнасці. ІТ-шнік зарабляе ў чатыры разы больш за настаўніка і розніца толькі расце.

Белстат апублікаваў звесткі пра налічаны заробак беларусаў у розных галінах эканамічнай дзейнасці. Гэтак, найбольш, нават за Br 12 млн за месяц, складае сярэдні заробак у працаўнікоў з вылічальнаю тэхнікайю. Пасля іх ідуць рабочыя нафтапераапрацоўчых і коксавых прадпрыемстваў – амаль Br 11 млн. На трэцім месцы – працаўнікі паветранага транспарту: трохі менш за Br 10 млн.

Вялізарная розніца з апошняю тройкаю адмыслоўцаў у аплаце. Туды трапілі такія няўдзячныя прафесіі, як настаўнікі і працаўнікі рэстарацыяў – з прыкладна Br 3,5 млн заробку і сацыяльныя работнікі з заробкам, меншым нават за Br 3 млн. Вельмі блізка ў гэткім рэйтынгу ідуць таксама працаўнікі медычнай сферы, а асабліва – сярэдні медычны персанал, яны не могуць пахваліцца аплатаю, большаю за Br 3,5 млн.

На жаль, у статыстыку не трапілі звесткі пра сярэдні заробак міліцыянтаў ды іншых працаўнікоў праваахоўных органаў.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў