Пятая калона трактароў. Ёсць і шостая (фотафакт)


Нягледзячы на тое, што кіраўніцтва Беларусі ўвесь час змагаецца за павелічэнне экспарту беларускай прадукцыі, усе яго захады застаюцца марнымі.

На пляцоўцы Менскага трактарнага заводу назапасілася столькі новых трактароў, расстаўленых у колькіх калонах, што вока з цяжкасцю сягае канцоў іх шэрагаў. Імаверна, замежныя краіны зусім не спяшаюцца набываць беларускія сельскагаспадарчыя машыны.

Здымак з «Google maps» пацвярджае, што вольнага месца на пляцоўцы Менскага трактарнага заводу, застаўленага транспартам, не дашукацца.

Сёння Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці, даручыў прадаць назапашаную на складах тэхніку сельскагаспадарчым арганізацыям, падае БЕЛТА.

«Цяпер ёсць магчымасць набыць тэхніку. Учора я прэм’ер-міністру паставіў задачу: неадкладна тэхніку, якая сёння не будзе рэалізаваная на экспарт і застаецца на складах, накіраваць у калгасы і саўгасы. Гэта не бясплатна. Можа быць, у растэрмінаванне. Калі хтосьці адразу будзе набываць, мы яму зробім добрую зніжку да 25 %, а мо і 30 %. Губернатары пастановяць, колькі і якая тэхніка ім трэба», – зазначыў кіраўнік краіны.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў