Трусаў заклікае пісаць лісты супраць расейскай шыльды на Палацы незалежнасці


Сёння на новай рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі – Палацы незалежнасці – пачалі мантаваць расейскамоўную шыльду.

Пра гэта – «Гарачы каментар» са старшынём Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым. Паводле яго, праблемы паўсталі не толькі з вонкавым выглядам будынку, але і з інтэр’ерам. Адкінулі эскіз са славутымі гістарычнымі асобамі Беларусі.

Суразмоўца заклікае ўсіх беларусаў пісаць лісты з патрабаваннем зрабіць шыльду па-беларуску. Арганізацыя таксама рыхтуе такі зварот, у якім вядзецца і пра афармленне інтэр’еру.

Прычыну ж сённяшняга складанага становішча беларускай мовы Алег Трусаў бачыць у яе дыскрымінацыі яшчэ ў Рэчы Паспалітай.

{movie}Алег Трусаў у “Гарачым каментары”|right|10825{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў