Тэатру оперы і балету – 80!


80 гадоў святкуе Вялікі тэатр оперы і балету – галоўная сцэна краіны і адзіны дагэтуль оперны тэатр Беларусі. У 33-ім годзе ён адкрыўся ісцэнізацыяй оперы “Кармэн”. А чым цяпер можа здзівіць гледачоў Вялікі тэатр, з нагоды юбілею распавёў яго дырэктар, Уладзімір Грыдзюшка.
{movie}Агляд падзеяў культуры (23.05.2013)|right|10824{/movie}
УЛАДЗІМІР ГРЫДЗЮШКА, ДЫРЭКТАР ТЭАТРУ ОПЕРЫ І БАЛЕТУ:
“Кожны год каля 300 паказаў, штогод – дзясяткі тысячаў гледачоў. У Менску 40 % усіх тэатральных гледачоў – гэта публіка Вялікага тэатру. Калі казаць пра сённяшні дзень тэатру, то гэта 70 спектакляў у рэпертуары, 34 балеты, 32 оперы. Толькі за апошнія чатыры гады мы траціну рэпертуару аднавілі. 24 прэм’ерныя спектаклі зробленыя за чатыры гады”.

На святкаванні юбілею дырэктар найважнейшай сцэны краіны ўрачыста пагасіў марку, якую да юбілею выпусціла Міністэрства сувязі. На ёй выяўленыя сцэны з оперных і балетных партыяў Вялікага тэатру.

Павіншаваў віртуозаў сцэны і Нацбанк, выпусціўшы залатыя і срэбныя манеты, на верхнім баку якіх – будынак тэатру, на на рэверсе – выява прымабалерыны Вольгі Гайко, у партыі Адэты-Адыліі з “Лебядзінага Возера”.

Іншыя тэмы: у Маскве ўручылі “балетны Оскар” – прэмію “Benois de la Danse”. Мастак Алесь Марачкін прэзентаваў дэбютны зборнік паэзіі “Калодзеж у жыце”. Музыкі з фольк-гурта “Kriwi” прэзентавалі новы альбом “Traukamurauka”.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў