Наколькі бяспечныя кітайскія аўты? (Відэа)


Новыя мадэлі кітайскіх аўтамабіляў, якія выпускаюць у Барысаве, паказалі на міжнародным аўтасалоне «Мотаршоу-2013» у Менску.

Беларуска-кітайскі вытворца «БелДжы» з Барысаву прэзентаваў дзве мадэлі. Гэта кросоўвэр «Geely EX7» і бюджэтны седан «Geely SC7», які называюць «адною з самых гучных прэм’ераў выставы».

Наколькі бяспечныя кітайскія аўты? «Белсат» знайшоў краш-тэсты дзвюх ранейшых мадэляў «Geely»: «Otaka» і «MK».

{movie}Краш-тэст «Geely Otaka» (крыніца: autoreview.ru)|right|10821{/movie}

У першым выпадку механізмы, якія мусяць спрацаваць пасля сур’ёзнага ўдару дзеля мінімізацыі траўмаў кіроўцы, увогуле не працуюць. Сярод прычынаў небяспекі: нізкая якасць металу і кепская зварка, замест адмысловай пены, якая павышае трываласць канструкцыі, – звычайная мантажная пена. «Geely MK» с краш-тэстам справіўся лепей.

{movie}Краш-тэст «Geely MK»|right|10822{/movie}

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў