«Белсат» наведаў Барыса Кіта ў нямецкім доме састарэлых



Былы дырэктар віленскай і наваградскай беларускіх гімназіяў, навуковец, чые працы дазволілі адправіць чалавека на Месяц, выбітны фізік, матэматык і хімік, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Усё гэта – пра нашага найвыбітнейшага суайчынніка.

Апошня гады Барыса Кіта ніхто не здымаў. Выбітны накувец цяпер жыве ў Нямеччынне ў доме састарэлых.

{movie}Барыс Кіт: Мы закладалі Беларусь|right|10820{/movie}
Спадар Кіт пражыў на Радзіме 24 гады. Увесь гэты час ён змагаўся за яе незалежнасць, выкладаў у віленскай гімназіі, адрадзіў гімназію наваградскую. Пад нямецкай акупацыяй здолеў адкрыць настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах, аднак разам з наступленнем савецкіх войскаў закрыліся і гэтыя навучальныя ўстановы.

З засценкаў гестапа яго выратавалі былыя вучні віленскай гімназіі Адам Дасюкевіч і Кастусь Касяк. Пасля вайны Барыса Кіта прыняла Амерыка, дзе той стварыў падручнік, паводле якога вучыліся астранаўты, і вынайшаў спосаб выкарыстання вадароду ў якасці касмічнага паліва.

У фільме «Белсату» на ягонае 99-годдзе Кіт прызнаецца, што думкі пра Радзіму не пакідалі яго ніколі. «Я заўсёды марыў, што калісьці вярнуся і буду працаваць на карысць свабоднай Беларусі. Гэта ж усё роднае: мой бацька – беларус і там я правёў сваё дзяцінства. Чалавек можа развівацца, толькі калі ён вольны, – інакш, ён толькі штосьці робіць і не развіваецца», – зазначыў ён.

Сакрэт жа даўгалецця, паводле Барыса Кіта, якому 103 гады, у тым, каб не пераставаць думаць, рухацца і шчыра любіць Бацькаўшчыну.

Паводле медсясцёр дома састарэлых, дзе цяпер жыве навуковец, той захаваў жвавасць ды пачуццё гумару. «Ён увесь час закаханы! Улюбляецца ў медсясцёр, улюбляецца ўва ўсіх нашых працаўніц, у сваіх санітарак, якія пра яго клапоцяцца. Увесь час ён у стане кахання»,– распавядае працаўніца ўстановы Галіна Астоіч.

Барыс Кіт хацеў бы яшчэ паспець прынамсі аднойчы пабачыць Радзіму, сачыць за навінамі з якой не перастае.

У.Ш.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары