Беларуская газета ў стылі кока-колы ды філасофскія разважанні на сценах


Графіці, што з’явіліся на сценах нашых гарадоў цягам апошніх двух дзясяткаў гадоў, можна пабачыць у Менску, на выставе пад назваю “Стрыт-арт. Зрэз”. Увазе наведнікаў прапаноўваліся ўпрыгожанні гарадскіх джунгляў, якія не паспелі замазаць працаўнікі жыллёва-камунальных службаў.

Мастацкі ўзровень і тэматыка сфатаграфаваных вулічных працаў розная – тут і філасофскія разважанні на сценах, і незвычайныя інтэрпрэтацыі звыклых рэчаў, і абстрактныя малюнкі ў стылі гіп-гоп. Вулічныя мастакі кажуць, што стрыт-арт у нашых гарадах развіваецца, нягледзячы на спецыфічныя гэтаму жанру перашкоды.

{movie}Агляд падзеяў культуры (22.05.2013) |right|10800{/movie}

АЛЕГ ЛАРЫЧАЎ, КААРДЫНАТАР АЛЬМАНАХА “SIGNAL”:

„Калі сустракаешся з чыноўнікамі ды размаўляеш з імі пра легальны стрыт-арт, ім нашыя карцінкі падабаюцца, але і бянтэжаць іх, бо яны кажуць: “Можа, лепш намаляваць якія-небудзь кветкі, матылькоў?”

Аднак і знакаміты англійскі графітыст Бэнксі робіць свае малюнкі ўначы і без згоды ўладаў. Каб у нас з’явіліся майстры такога ўзроўню, мусяць быць падрыхтаваныя не толькі ўлады, але і жыхары нашых гарадоў.

СЯРГЕЙ ВОЛКАЎ, КІРАЎНІК СТУДЫІ “FRESH”:

“Для пачатку трэба выхаваць гледача. Глядач мусіць разумець, што на плоце графіці намалёванае, і гэта нармальна, гэта яму падабаецца. І калі ён прызвычаіцца да прыгожага графіці, ён захоча чагосьці незвычайнага”.

А ўжо паўсталыя пратэставыя ды іранічныя, настальгічныя і аптымістычныя творы беларускага стрыт-арту можна пабачыць у менскім Музеі сучаснага мастацтва да 26 траўня.

Іншыя тэмы: адзін з першых асобнікаў першай кнігі пра Гэры Потэра пайшоў з малатка за $ 230 тыс. Адзін з самых папулярных сучасных пісьменнікаў Дэн Браўн распавёў пра свой новы раман “Пекла”. Дысідэнт і вядомы ўва ўсім свеце мастак Ай Ўэй Ўэй прэзентаваў свету сінгл і кліп на песню з дэбютнага альбому.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў