Маленькі слон з Нямеччыны гуляе ў футбол і прадказвае будучыню


https://youtu.be/mygXs8N2ook
Сланяня на мянушку Нэлі аж свеціцца ад задавальнення, калі яму дазваляюць пагуляць у футбол.

Малое, што жыве ў нямецкім парку дзікай прыроды Сэрэнгеці (Serengeti), прадказала нядаўна перамогу футбольнаму клубу “Баварыя” ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

Хто б ні быў пераможцам прэстыжнага футбольнага спаборніцтва – галоўны трафей чэмпіянату і так паедзе ў Нямеччыну, бо за Кубак чэмпіёнаў пазмагаюцца 2 нямецкія футбольныя клубы – мюнхенская “Баварыя” і “Барусія Дортмунд”. Фінальная гульня паміж імі адбудзецца ў суботу 25 траўня на лонданскім стадыёне “Ўэмблі”.

Маленькая сланіха Нэлі, якая ўжо праславілася сваймі дакладнымі прагнозамі для нямецкай зборнай падчас леташняга чэмпіянату Еўропы, штурхнуў сёлета мяч у сімвалічную брамку “Барусіі”, што мае азначаць паразу для яе.
{movie}Маленькі слон з Нямеччыны гуляе ў футбол і прадказвае будучыню |right|10797{/movie}
Уладальнік парку прыроды Фабрыц’ё Сэпэ (Fabrizio Sepe) расказаў, што падтрымлівае Нэлі і будзе заўзець за “Баварыю”: “Мы працягваем трэнаваць Нэлі. Гэта насамрэч не навучанне, а гульня, якая вельмі падабаецца Нэлі. Мы спрабавалі гуляць з ёю ў баскетбол, але ў Нэлі лепшае пачуццё ў футболе. Ейная нага становіцца ўсё большая”.

“Баварыя” ўжо 4 разы здабывала Кубак чэмпіёнаў. Мінулаю восенню ў першым туры Лігі чэмпіёнаў баварцы прагулялі беларускаму клубу БАТЭ з Барысава – 3:1, аднак пазней здолелі ўзяць пераканаўчы рэванш на сваім полі – 4:1.

Дортмундскі клуб быў пераможцам Лігі чэмпіёнаў толькі аднойчы – у 1997 годзе.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары