Гарадзенка прыме ўдзел у чвэрцьфінале «Міс Польшчы»


Вікторыя Лагонда атрымала Гран-пры конкурсу «Міс Падляшша». Цяпер яна рыхтуецца да далейшага спаборніцтва за званне самай прыгожай дзяўчыны ў Польшчы.

Вікторыя стала першаю грамадзянкаю Беларусі, якая перамагла ў рэгіянальным польскім конкурсе прыгажосці.

«Я не першы год займаюся гэтаю справаю і ведаю, паводле якіх крытэраў журы ацэньвае канкурсантак
, – распавяла «Белсату» адна з арганізатарак «Міс Падляшша» Сільвія Рудніцка.Гэта не проста высокая і худая мадэль. Дзяўчына мусіць быць цёплая, прыгожая і прыязная да ўсіх. Вікторыя спачатку звярнула на сябе ўвагу гэтымі якасцямі. Да таго ж яна любіць шмат працаваць, што абавязковае пры рыхтаванні да конкурсу».

Вікторыя Лагонда
– студэнтка, у Беластоку вывучае эканоміку і збіраецца працягваць адукацыю ў Польшчы. Разам з першаю і другою віцэ-міс збіраецца прымаць удзел у «Міс Польшчы». Чвэрцьфінал адбудзецца ў Варшаве 2 чэрвеня. Затым у Казеніцах пройдзе паўфінал. Канкурсантак, якія вытрымаюць гэтыя этапы, чакае фінал 7 снежня ў Плоцку.

Аліна Каранкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары