Народны рэферэндум – спадзяванні на цуд?


«Сабралі журналістаў і сказалі: мы цяжарныя народным рэферэндумам. А што атрымаецца – ніхто не ведае. Можа быць, спарон, мёртванароджаны або народзіцца штосьці мурзатае-сціплае, што будзе нікому нецікавае», – зазначае Анатоль Лябедзька ў «Размове Мацкевіча» пра народны рэферэндум.

{movie}Народны рэферэндум – спадзяванні на цуд?|right|10792{/movie}

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі звяртае ўвагу на тое, што шэрагу палітыкаў «цікавы сам працэс» больш, чымся вынікі той ці іншай палітычнай ініцыятывы. «Працэс – гэта калідор, пабудаваны ўладаю. Калі вы па гэтым калідору туды-сюды ходзіце – вам гэта дазволена. Як толькі спрабуеце выйсці за межы, гэта азначае, што вы спрабуеце змяніць «правілы гульні». За гэта вас будуць біць па руках», – гаворыць Анатоль Лябедзька.

Глядзіце больш – у «Размове Мацкевіча»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў