Францішак Вячорка: Маю яшчэ сюжэты, вартыя стаць асноваю фільму


Францішак Вячорка распавёў у праграме «Чорным па белым», што цяпер мае яшчэ тры сюжэты, вартыя стаць асноваю для фільму. «Сёлета на Канскім фестывалі буду шукаць прадзюсараў, зацікаўленых рэалізоўваць беларускія гісторыі», – сказаў госць праграмы.

{movie}”Чорным па белым”: нацыянальнае кіно|right|10791{/movie}

Францішак Вячорка распавёў пра тое, што менавіта падштурхнула да стварэння стужкі «Жыве Беларусь»: «Патрэба ў беларускім фільме існавала даўно. Бо тыя фільмы, якія называюцца цяпер нацыянальнымі, якія выпускае «Беларусьфільм» і ў якія ўкладаюць шалёныя грошы, яны такімі не становяцца. Людзі на іх ходзяць толькі таму, што нічога іншага няма. Так было з «Анастасіяй Слуцкай», з «Дняпроўскім рубяжом», – сцвярджае Францішак Вячорка.

У дыскусіі пра нацыянальнае кіно ў праграме «Чорным па белым» узяла ўдзел таксама рэжысёрка і паэтка Ганна Федарук, якая выступае супраць палітыкі ў мастацтве.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў