Праваахоўнікі будуць шукаць наркаманаў сярод старшакласнікаў


Менская міліцыя прапаноўваюць падчас медагляду тэставаць старшакласнікаў на ўжыванне наркотыкаў.

Праверка будзе праводзіцца з мэтаю лячыць, а не караць, прынамсі, так запэўніваюць праваахоўнікі. “Ніякіх доказаў мы рабіць не будзем, гэта ўсё робіцца для бацькоў, для школы. Гэта дзіця, у нас ёсць яшчэ магчымасць яго выправіць і паставіць на сваё месца”, – сцвярджае Іван Саўчыц, кіраўнік УУС Менаблвыканкаму.

Кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла папярэджвае, што тэставанне на ўжыванне наркотыкаў можа праводзіцца толькі на добраахвотнай аснове: “Абавязкова са згоды самога школьніка, а таксама ягоных бацькоў магчыма гэтая працэдура”.

Праваабаронца гаворыць, каб працэдура стала абавязковаю, трэба зрабіць адпаведныя змены ў дзейнае заканадаўства. У адваротным выпадку школьнік і ягоныя бацькі маюць права скардзіцца ў суд на неправамоцныя дзеянні міліцыянтаў ці медыкаў.

belsat.eu

Стужка навінаў