Зрабіць уласнага робата без неабходных тэарэтычных ведаў – няпроста. Усім было б лягчэй, калі б яны як-небудзь збіраліся самыя. І гэта ўжо не фантастыка – перад намі робат, якога можна спачатку раздрукаваць, пасля чаго ён збярэцца сам.
{movie}”Dэвайс” (20.05.2013)|right|10758{/movie}
Самазбор адбываецца дзякуючы палімерам, якія запамінаюць форму пасля награвання. Надрукаваўшы гэтыя палімеры на падрыхтаваным узоры са згінамі, становіцца магчымым атрымаць прыстасаванне, якое самОе прымае патрэбную форму.
Акрамя гэтага ў выданні: навінкі на рынку мабільных тэхналогіяў, робататэхнікі і цікавінкі з блізкага космасу.
Праграма «Дэвайс» выходзіць у панядзелкі і пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.
Кірыл Смяглікаў, belsat.eu