Міністр культуры адказны за рэканструкцыю… прыбіральні


Савет Міністраў апублікаваў пералік аб’ектаў інвестыцыйнай дзяржпраграмы, якія маюць здаць у эксплуатацыю да канца года. Да кожнага з такіх аб’ектаў “прымацавалі” высокага чыноўніка.

Прыбіральня – асобным радком

Прыбіральня у Цэнтральным скверыПрыбіральня у Цэнтральным скверыУ дакуменце пералічылі дзяржаўныя арганізацыі ды ведамствы, адказныя за своечасовую рэканструкцыю аб’ектаў. Гэтак, да канца года маюць скончыць рэканструкцыю і частковую рэстаўрацыю будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы.

У дакуменце асобна зазначанае, што ў тым ліку маюць рэканструяваць грамадскую прыбіральню ў Цэнтральным скверы. Адказныя – міністр культуры Барыс Святлоў і намеснік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка.

Праваслаўная царква – таксама адказная

Пералік аб’ектаў налічвае 101 пазіцыю, за рэканструкцыю якіх адказныя чатыры дзясяткі ўстановаў. У тым ліку… Беларускі экзархат маскоўскага патрыярхату.

Савет Міністраў пастанавіў, што Беларуская праваслаўная царква адказная за рэканструкцыю Духоўна-адукацыйнага цэнтру на вул. Гандлёвай у Менску.

Асабістую адказнасць за своечасовае ўвядзенне аб’екта ў эксплуатацыю ўсклалі на Гурыя, архіепіскапа Наваградскага і Лідскага (у свеце – Мікалай Апалька). Раздзяліць з ім адказнасць у гэтай справе прызначылі Ігара Карпенку, які на пасадзе намесніка старшыні Менгарвыканкаму курыруе пытанні ідэалагічнай працы.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў