Цяпер канчаткова – Чэмпіянат па хакеі–2014 пройдзе ў Менску


У Стакгольме Міжнародная федэрацыя хакею зацвердзіла месцы правядзення ўсіх хакейных турніраў у наступным годзе.

Нягледзячы на шматлікія пратэсты праваабарончых арганізацыяў і шэрагу еўрапейскіх палітыкаў, месца правядзення чэмпіянату не змянілі. Не паўплываў на рашэнне федэрацыі і скандал вакол бел-чырвона-белых сцягоў на трыбунах сёлетняга чэмпіянату ў Швецыі.

Тады старшыня Беларускай федэрацыі хакею Яўген Ворсін дазволіў сабе не вельмі паліткарэктнае выказванне пра заўзятараў з нацыянальнаю сімволікаю. Паводле яго, гэтыя людзі вывесілі сцягі «за грошы… таму што сярод іх былі і цемнаскурыя».

Чэмпіянат–2014 пройдзе 9–25 траўня на «Менск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне». Фармат не будзе адрознівацца ад сёлетняга: дзве групы па восем зборных.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў