Журналіст Аляксандр Ярашэвіч на волі! (Фота)


Карэспандэнта “Радыё Рацыя” Аляксандра Ярашэвіча суд Маскоўскага раёна Менска пакараў арыштам тэрмінам на 12 дзён за нібыта хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Сёння ён выйшаў на свабоду.

Працэс па справе Ярашэвіча прайшоў адразу пасля разгляду ў гэтым жа райсудзе адміністрацыйнай справы блогера Дзмітрыя Галко, якога суддзя Яўген Хаткевіч прыгаварыў да 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

Працаўнікі міліцыі затрымалі Ярашэвіча і Галко 6 траўня на падыходзе да станцыі метро, калі яны вярталіся з вуліцы Акрэсціна, дзе сустракалі адпушчаных на волю асуджаных удзельнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Журналісты былі затрыманыя без тлумачэння прычын і дастаўленыя ў Маскоўскае РУУС Менска і правялі ноч у міліцыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў