Што будзе з непрыватызаванымі кватэрамі?


https://youtu.be/3Q-mDneOv1E
У Беларусі знікне службовае жытло. Усе непрыватызаваныя кватэры стануць дзяржаўна-камерцыйнымі. Праект адпаведнага ўказу чакае толькі подпісу кіраўніка краіны. Паводле міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, пасля прыняцця дакументу грамадзяне будуць мець год на тое, каб прыватызаваць свае кватэры. Іначай акажуцца на правах арандатараў, а гаспадар у абліччы дзяржавы мае намер значна падняць цэннік.

{movie}Прывтазыцыя ідзе!|right|10745{/movie}

У Беларусі непрыватызаваных кватэраў нямала – амаль 400 тысячаў ці 14 % ад агульнай колькасці жытла. Іхныя жыхары не займаліся прыватызацыяй па розных прычынах – ад сямейных канфліктаў да недахопу часу. Спадар Валер кажа, што ў яго выпадку папросту не хапала грошай.

ВАЛЕР ЛОЙКА, ПЕНСІЯНЕР:
“Гэтую кватэру атрымалі бацькі 40 гадоў таму, мы з маёй сястрой жылі ў гэтай кватэры, і цяпер давядзецца яе выкупаць у дзяржавы, якая незразумела чаму ідзе на такія дзеянні”.

Трохпакаёўку Лойкаў дзяржава гатовая аддаць гаспадарам за 61 мільён рублёў. Плаціць 40 гадоў, але ўжо цяпер трэба знайсці 10 % адсоткаў ад сумы на першы ўнёсак. Адразу 6 мільёнаў. Такія выдаткі не кожная сям’я пацягне.

МІКАЛАЙ ПРАСТАЛУПАЎ, КІРАЎНІК АСАЦЫЯЦЫІ «НЕРУХОМАСЦЬ»:
“Той кошт, які будзе агучаны ў органах самакіравання, можа быць для грамадзянаў непад’ёмны, і яны, магчыма, адмовяцца ад прыватызацыі”.

Асабліва гэта датычыць нядаўна пабудаваных дамоў.

МІКАЛАЙ ПРАСТАЛУПАЎ, КІРАЎНІК АСАЦЫЯЦЫІ «НЕРУХОМАСЦЬ»:
“Тыя дамы, што ўводзіліся ў эксплуатацыю 5–7 гадоў таму, іх ацэначны кошт, па якім робіцца прыватызацыя кватэры, складае да паловы рыначнага кошту на сённяшні дзень. Калі гэта двухпакаёвая кватэра, яе прыватызацыя можа каштаваць $ 30–40 тысячаў”.

Пакуль яшчэ не прыняты ўказ мала хто ўхваляе.

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
“Маё жытло непрыватызаванае, таму я нязгодная”.
“Людзям варта было падумаць аб прыватызацыі своечасова. Усё было дасяжна, хто хацеў, той зрабіў гэта”.
“Тыя, у каго няма грошай, наўрад ці штосьці выйграюць”.

Рыгор Кастусёў, які некалі ўзначальваў камунальную гаспадарку Шклоўскага раёну, лічыць прымус да прыватызацыі антысацыяльным.

РЫГОР КАСТУСЁЎ, ЭКС-ДЫРЭКТАР ЖКГ ШКЛОВА:
“Гэтыя грошы, паводле заканадаўства, павінныя накіроўвацца на будаўніцтва дзяржаўнага жытла. А ў дзяржавы сродкаў няма. Дзе можна сродкі знайсці? Зноўку праз рабаванне людзей”.

Паводле падрыхтаванага ўказу, калі грамадзянін не зможа прыватызаваць кватэру за год, яна стане арэндным жытлом камерцыйнага выкарыстання. А значыць, за пражыванне ў сваім жа доме трэба будзе плаціць дзяржаве. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, за арэнду будуць забіраць не менш за 50 % ад рыначных коштаў.

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ:
“Кватэры ў арэндных дамах, як раней службовае жытло, атрымаюць патрэбныя краіне людзі па заяўках арганізацыяў”.

Сярод патрэбных краіне людзей Аляксандр Лукашэнка адзначыў вайскоўцаў. Лагічна – Беларусь на першых месцах у свеце па колькасці ўнутраных войскаў на душу насельніцтва. І ўсім абаронцам дзяржаўнай вертыкалі трэба недзе жыць.

Марцін Ярскі, “Аб’ектыў”

Глядзі таксама
Каментары