Сутыкненні ў Кіеве: дэманстранты ледзь не перакулілі БТР


У цэнтры Кіева адбыліся сутыкненні паміж прыхільнікамі і апанентамі дзейнага прэзідэнта. Дэманстранты таксама пабіліся з міліцыянтамі ды спецназаўцамі.

{movie}Сутыкненні ў Кіеве|right|10744{/movie}

Бойкі распачаліся з нападу невядомых на дэманстрантаў ад апазіцыі. Група мужчынаў пачала закідваць маніфестантаў бутэлькамі з вадою і камянямі. Потым адбылася сутыкненні з праваахоўнікамі. На адной з заблакаваных унутранымі войскамі вуліцаў маніфестанты спрабавалі перакуліць БТР.

Украінская апазіцыя па ўсёй краіне зладзіла мітынгі пратэсту, абвінаваціўшы Януковіча ў тым, што той сабатуе курс на еўраінтэграцыю. Таксама апазіцыянеры патрабавалі вызвалення Юліі Цімашэнкі.

У той жа дзень у Кіеве прайшоў мітынг прыхільнікаў дзейнага прэзідэнта. Кіраўніцтва праўладнай Партыі рэгіёнаў вінаваціць апазіцыю ў распальванні нацыянальнай варожасці і ў антысемітызме.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў