Як казуля стала «зайцам» (Відэа)


У ЗША адбыўся незвычайны выпадак: казуля ўляцела праз лабавое шкло ў рэйсавы аўтобус і на некалькі хвілінаў стала яго пасажыркаю.



Здарэнне адбылося ў амерыканскім штаце Пенсільванія. Маладая казуля, прабіўшы лабавое шкло аўтобуса падчас руху, трапіла ў яго сярэдзіну. Перапалоханая жывёліна адразу ж паспрабавала выскачыць назад праз адтуліну ў шкле, але не змагла. Некаторы час яна насілася па салоне, спрабуючы знайсці выйсце. На шчасце, у аўтобусе быў толькі адзін пасажыр, які не пацярпеў. Шакаваны кіроўца некаторы час працягваў ехаць. Калі ён спыніўся ды адчыніў дзверы, казуля-«безбілетніца» змагла ўрэшце выбегчы на вуліцу.

{movie}Казуля трапіла ў аўтобус падчас руху|right|10734{/movie}

Падчас язды ў аўтобусе казуля не атрымала ніякіх траўмаў, апроч, пэўна, вялікага сполаху.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў