У Маскве пакажуць беларускую п'есу, ад якой у Еўропе крычалі ад захаплення


Расейская сталіца рыхтуецца да грандыёзнай тэатральнай падзеі – Міжнароднага фестывалю імя Антона Паўлавіча Чэхава. Фестывальную праграму тут падзялілі на тры часткі – сусветную серыю, праграму маскоўскіх тэатраў і рэгіянальную праграму.

{movie}Агляд падзеяў культуры (17.05.2013) |right|10729{/movie}

Фэст адбываецца раз на два гады. Міжнародная праграма сёння ўключае ў сябе спектаклі з Францыі, Швейцарыі, Ізраілю, Нямеччыны, Тайваню ды іншых краінаў. Дзве пастаноўкі прывязе сталы ўдзельнік чэхаўскага дзейства – наш Купалаўскі тэатр. Спачатку пакажуць «Офіс» паводле немкі Інгрыд Ляўзунд (Ingrid Lausund), два дні запар будзе дэманстравацца «Вяселле», якое з беларускімі акторамі паставіў рэжысёр Уладзімір Панкоў і якое ў Беларусі ды Еўропе сталася доўгатэрміноваю тэатральнаю падзеяй.

«На месяцы гэты спектакль выязджаў у Еўропу і праходзіў з поўнымі аншлагамі, – адзначае Панкоў. – Я сам бачыў, калі выходзяць Зубкова, Аўсяннікаў, уся трупа Купалаўскага тэатру, а зала стаіць і раве ім, як гурту «The Beatles». Яны, старэйшыны Купалаўскага, маюць на гэта права».

Іншыя тэмы: «Кірмаш праектаў» разгледзеў канструктыўныя прапановы паляпшэння гарадзенскай культурнай прасторы. У Менску святкуюць 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра. Менскія музеі рыхтуюцца да музейнай ночы.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў