Dэвайс: Авіяносцы для беспілотнікаў


Амерыканскі палубны ўдарны беспілотнік X-47B у аўтаматычным рэжыме справіўся з адною з самых складаных задачаў у авіяцыі: узлётам з авіяносца на моры. Апарат збудаваны паводле схемы «лятаючага крыла» з ужываннем тэхналогіяў малапрыкметнымі. Ён абсталяваны рэактыўным рухавіком без фарсажных камераў, які здольны развіваць цягу да 80-ці кіланьютанаў. Размах крыла беспілотніка складае 19 метраў, даўжыня – адзінаццаць з паловаю, а вышыня – 3 метры.

{movie}Dэвайс (17.05.2013)|right|10727{/movie}

Прылада таксама абсталяваная складнымі крыламі і ўнутранымі бомбавымі адсекамі для ўзбраення агульнаю масаю да дзвюх тонаў. Лятальны апарат здольны развіваць хуткасць да 1035-ці кіламетраў за гадзіну і здзяйсняць палёты на адлегласць звыш чатырох тысяч кіламетраў. Менавіта дзякуючы гэтым параметрам відавочна перспектыва гэткага ўзбраення, бо сярэдні радыус дзеяння звычайнага амерыканскага авіяносца і яго ўдарнай групоўкі ўдвая меншы.

Акрамя гэтага ў выданні: снайпер на “Лінуксе”, навінкі на рынку мабільных прыладаў, ды шалёны байк на авіяцыйным рухавіку.

Праграма «Дэвайс» выходзіць у панядзелкі і пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.



Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў