“Хто ўвогуле выбірае, як людзі трапляюць у гэтыя дзяржаўныя чыноўнікі?”


Вядомы паэт Андрэй Хадановіч цікавіцца, рэцэнзуючы зборнік вершаў Анатоля Рубінава.

Анатоль Рубінаў – старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Ягоная кніга выйшла у выдавецтве “Літаратура і мастацтва” пры фінансавым падтрыманні Міністэрства інфармацыі. Зборнік адлюстроўвае больш за 20 гадоў творчасці чыноўніка. Андрэй Хадановіч пазнаёміўся з лірыкаю дзяржаўнага дзеяча.

“Аўтар спрычыніўся да новага жанру ў сусветнай паэзіі. Ёсць паэты, якія падглядаюць за сучаснікамі, ёсць літаратары, якія падслухваюць сучаснікаў, лірычны ж герой нашага дзяржаўнага мужа займаецца паднюхваннем за сваімі сучаснікамі. Лічыце самі:

“Ох, народ ты наш, народ,
Ох, народище!
Из полтысячи пород –
Одна породища!

Наш один – за ихних двух –
Только дай борща…
И раз в двадцать крепче дух…
Из туалетища.”

(“Ох, народ ты наш, народ!”, 1994)”, – зачытаў паэт адзін з вершаў Анатоля Рубінава. Андрэй Хадановіч падкрэслівае, што кожны грамадзянін краіны, без уліку роду заняткаў, мае поўнае права пісаць вершы. Але, “іншая справа, калі гэтая творчасць выходзіць з паважанага дзяржаўнага выдавецтва, пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі. А значыць, не за грошы аўтара, не за грошы ягоных сяброў, а за сродкі падаткаплатнікаў. І тут ужо становіцца трывожна. Бо сёння найлепшыя беларускія кнігі выходзяць за грошы саміх аўтараў, а тут сітуацыя цалкам адваротная. Бо адзін з найлепшых беларускіх паэтаў Уладзімер Някляеў вымушаны ісці ў палітыку, за што яго збіваюць, ён трапляе ў турму КДБ, потым ён утрымліваецца пад хатнім арыштам. У гэты ж сам час дзяржаўны муж ідзе ў паэзію. Але калі ў першага атрымалася стварыць запамінальны палітычны вобраз, можа, таму і жорсткі адказ, то другі лепш бы ў паэзію не ішоў”.

Зрэшты, больш новыя вершы Анатоля Рубінава ніколькі не слабейшыя за ранейшую творчасць:

Жизнь у ментов такая непростая,
Опять зовут, опять на выезд им пора,
И днем, и ночью мирных граждан охраняют,
Рискую жизнями, лихие опера.

Ох, и менты, менты, менты!
Они с преступником “на ты”,
Его поймать для них пустяк лишь сущий,

Хоть туповаты, но хитры,
Хоть неуклюжи, но храбры,
От них по телеку и плющит нас, и крючит.
(“Менты”, 2010)

belsat.eu

Стужка навінаў