14 і 15 верасня – памаранчавы ўзровень небяспекі


Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер, які чакаецца ў шмат якіх раёнах Беларусі, Менскай вобласці і Менску (парывамі да 15-20 м/с).

Па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы да + 17, удзень да +20.

Падчас моцнага ветру не забывайце прыбраць гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў, аўта пакінуць у гаражы альбо на паркоўцы ўдалечыні ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый. МНС раіць абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, дрэвы і разнастайныя збудаванні падвышанай рызыкі (масты, эстакады, трубаправоды і гд), не карыстацца аўтамабілям.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары