Алесь Камоцкі: Чаму беларусы не пішуць «блатных» песень?


Бард Алесь Камоцкі ў «Размове Жбанкова» распавядае пра тое, як прыйшоў да беларускасці і перапісаў «Мурку».

Алесь Камоцкі пачаў спяваць па-беларуску, калі гэта рабілі адзінкі. «Проста адчуў, што маё. Гены пальцам не раздавіш». Паводле музыкі, ягоныя думкі прасцей за ўсё вербалізуюцца ў беларускую мову, хоць і скончыў ён расейскую школу. І адбылося гэта дзякуючы бацьку, які ўплываў натуральна, без ціску.

Нават «Мурку» бард перапісаў на роднай мове. «Мне проста шкада, што «блатняка» няма па-беларуску. А беларусы сядзяць… Тут расказваюць: таго, таго пасадзілі. Што яны робяць, што яны песні не пішуць?».

Алесь Камоцкі мяркуе, што галоўным стрыжнем бардаўскай свядомасці савецкіх часоў, імкнення да свабоды быў не супраціў уладам, а пошукі свайго шляху, стварэнне новых умоваў жыцця замест тых, якія не задавальнялі, навязваліся кіраўніцтвам краіны.

{movie}Бард Алесь Камоцкі ў “Размове Жбанкова”|right|10721{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў