Беларусь адрэагуе на санкцыі ЗША і ЕЗ


Пра гэта заяўляюць парламентарыі краіны.

У Палаце прадстаўнікоў зараз актыўна ідуць перамовы наконт таго, якія дзеянні ў адказ на санкцыі мусіць зрабіць Беларусь. Чалец Сталай камісіі міжнародных справаў і сувязяў Валянціна Леаненка адзначыла, што пасля ўвядзення абмежаванняў “немагчыма паўнавартаснае наладжванне і развіццё ўзаемавыгодных раўнапраўных сувязяў паміж Беларуссю і краінамі Еўразвязу ды ЗША. Будуць ужытыя адпаведныя захады. Наш урад таксама можа настойваць на абмежаванні ў перасячэння беларускай мяжы некаторымі еўрапейскімі ды амерыканскімі чыноўнікамі і дыпламатамі”.

Праваабаронцы, у сваю чаргу, лічаць, што ціск на ўлады Беларусі можа паспрыяць вызваленню палітычных вязняў. Сябра БХК Таццяна Процька адзначае, што гэта быў бы разумны крок, калі наша краіна хоча захаваць добрасуседскія стасункі ды мець магчымасць гандляваць, вандраваць і развівацца. “Але разам з тым, па сённяшняй нервовай рэакцыі парламентарыяў бачна, што будуць прынятыя рэпрэсіўныя захады і, перш за ўсё, у адносінах сваіх актыўных грамадзянаў. Магчымая поўная ізаляцыі грамадзянскай супольнасці. Мы ўжо сутыкаліся з ціскам на грамадскія арганізацыі ды ініцыятывы. Зараз гэта можа ўзмацніцца. То бок тэарэтычна нейтральныя арганізацыі, што займаюцца абаронаю жывёлы і вырошчваннем кветак, чапаць не будуць. А вось дзейнасць інстытутаў, што ўплываюць на палітычнае жыццё, будуць стрымліваць, караць і забараняць”, – лічыць эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў