Краіна платоў: ад лыжаў замест штыкецінаў да «кітайскіх сценаў» (фота)


Пасля ДТЗ, у якім кіроўца «Каена» збіў дзіця, краіну ахапіла сапраўдная эпідэмія ўзвядзення платоў вакол школьнай тэрыторыі. Стараннасць і метадычнасць, з якою пачалі выконваць загад, дайшла да абсурду.

Гэтак, у Барысаве напярэдадні прыезду ў школы дэлегацыі з амбасады Венесуэлы вакол школы № 17 узвялі плот, дзе замест штыкецінаў выкарысталі… лыжы! Фотаздымкі апублікаваў мясцовы партал «Ex-press.by».

Фотакарэспандэнт «Белсату» ў Горадні сфатаграфаваў платы ля школаў, якія перагароджвалі не толькі сцежкі, вытаптаныя гараджанамі, але і… заасфальтаваныя дарожкі. Платы ставяць пасярод ходніку, загароджваюць наглуха праход да школы,ставяць паміж школьным стадыёнам і яго трыбунамі.

МЛ, Фота belsat.eu / ex-press.by

Стужка навінаў