Выканаўца ролі знакамітага Сашы з дуэту Саша і Сірожа ў “Размове Жбанкова” разважае пра тое, як жывецца беларускаму гумару.
Як было вядома яшчэ барону Мюнхгаўзэну, самыя дурныя рэчы здзяйсняюць людзі з сур’ёзным выразам твару, таму паводле спадара Хацкевіча, смех – гэта натуральная абаронная рэакцыя арганізму.
{movie}Аляксей Хацкевіч у “Размове Жбанкова”|right|10706{/movie}
“Я думаю, што гэткі смех працуе на карысць Беларусі, бо гэта самакрытыка, якая яшчэ нікому ў жыцці не перашкаджала. То бок нармальны адэкватны чалавек нармальна ўспрымае гэткі смех, бо калі ён робіць ідыятызм і народ з яго смяецца, то трэба перастаць такое рабіць ці працягваць, і тады будуць працягваць смяяцца”, – кажа Аляксей Хацкевіч.
Пра тое, чаму смяяцца з саміх сябе можна і варта і ў чым асаблівасць беларускага гумару, глядзіце ў “Размове Жбанкова” з Аляксеем Хацкевічам.
У.Ш.,belsat.eu