Дыназаўры, слона-ваўкі і чорныя верталёты: Чарнобыль вачыма дзяцей


Якою ўяўляюць аварыю на ЧАЭС дзеці, ці чуюць пра яе ў школе і ад бацькоў? Найпрасцей даведацца пра гэта з малюнкаў. Гэтак, берасцейскія тэатралы пастанавілі зарганізаваць конкурс, а працы з яго выкарыстаць у сваім новым спектаклі.



Альтэрнатыўны тэатр
«Крылы халопа»
прыдумаў цікавую ідэю: зрабіць спектакль пра Чарнобыль і паказаць у ім дзіцячыя малюнкі. Для гэтага абвесцілі конкурс, пра які распавялі знаёмым, а таксама школьным настаўнікам. Апошнія спачатку пабойваліся даваць вучням такую тэму: сённяшнія ўлады жахлівыя наступствы Чарнобылю замоўчваюць.

Але паціху справа раскруцілася, і малюнкі на конкурс пачалі дасылаць. Пакуль у віртуальнай галерэі на інтэрнэт-старонцы тэатру іх 37. Паводле куратара конкурсу, актора тэатру «Крылы халопа» Сяргея Гайко, найбольш працаў прыйшло з цэнтру пазашкольнай працы. Далучыліся таксама 2 гарадскія школы і дзеці знаёмых. Нават з Нямеччыны даслаў свой малюнак 16-гадовы беларус.

Сяргей Гайко заахвочвае ўзяць удзел у конкурсе, які прадоўжыцца да канца траўня. Каб даведацца падрабязнасці, кантактуйце з арганізатарамі праз інтэрнэт-старонку «Крылаў халопа».

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў