Санкцыі: “сігнал ад Еўразвязу” ці “інтрыгі спецслужбаў”?


Разам з Аляксандрам Лукашэнкам і ягонымі старэйшымі сынамі ў “чорным спісе” яшчэ 154 асобы. Забарона на ўезд у краіны Еўразвязу для іх набывае моц з моманту апублікавання спісу, паведамляецца на афіцыйным сайце.

Кіраўнік “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова мяркуе, што ўвядзенне візавых санкцыяў супраць адказных за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і палітычных рэпрэсіяў у краіне – узважаная і разумная захада з боку Еўразвязу. Праваабаронца лічыць, што ўлады Беларусі мусяць адэкватна адрэагаваць на сігнал Еўропы і, у першую чаргу, вызваліць усіх палітзняволеных.

На думку сакратара ЦВК Лазавіка, з’яўленне візавых санкцыяў – “вынік высілкаў заходніх сілаў і беларускіх грантасмокаў, якія на атрыманыя грошы зрэалізавалі сцэнар заходніх спецслужбаў”. “У краіне было шмат зроблена для развіцця дэмакратыі, лібералізаванае выбарчае заканадаўства, агітацыйная кампанія і збор подпісаў прайшлі ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі”, – падкрэслівае чыноўнік.

У існай сітуацыі ўлады Беларусі праявілі сябе як дэмакраты, у адрозненне ад апазіцыі, якой невыгодныя дэмакратычныя змены ў краіне, упэўнены сакратар ЦВК.

belsat.eu

Стужка навінаў