Маўзалей Леніна ў Маскве зноў адчыніў дзверы для наведнікаў пасля амаль пяці месяцаў перапынку з прычыны рамонту.
{movie}Маленькая наведніца маўзалею: Леніна не баюся, бо ён ужо мёртвы|right|10692{/movie}
Шматлікія турысты і нават групы школьнікаў стварылі чэргі на Чырвонай плошчы, каб паглядзець на забальзамаванае цела былога кіраўніка СССР Уладзіміра Леніна. Дыскусіі пра далейшы лёс маўзалею і яго галоўнага «жыхара» працягваюцца ў расейскім грамадстве шмат гадоў. Аднак малаверагодна, што Леніна найбліжэйшым часам пахаваюць: паводле прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, наяўнасць маўзалею «адпавядае традыцыям». На адной з сустрэчаў ён нават параўнаў утрыманне цела Леніна з традыцыяй захоўваць парэшткі святых.
«Як чалавек, народжаны ў Савецкім Саюзе, я не магу ўявіць Чырвонай плошчы без маўзалею, але з пункту гледжання хрысціянства – памерлага мусяць пахаваць», – гаворыць адна з наведніц Маўзалею.
«Паглядзець на Леніна» прыводзяць нават дзяцей. «Калі я пабачыла Леніна, было трошку страшна, а потым я супакоілася: ён жа мёртвы і не нападзе на нас, як які-небудзь прывід», – падзялілася ўражаннямі з журналістамі 9-гадовая наведніца маўзалею.
МЛ, belsat.eu