Сірыйскі паўстанец заклікае вырываць сэрцы ва ўрадавых жаўнераў


Абу Сакар (Abu Sakkar), уплывовы палявы камандзір, на ўласным прыкладзе, заклікаў іншых жаўнераў вырываць ды з’есці органы праціўнікаў.

«Клянуся Алахам, мы будзем есці вашае сэрца і вашую пячонку, жаўнеры сабакі Башара», – пасля гэткай кароткай натхняльнай прамовы фанатык узяў выразанае сэрца ў руку і ўкусіў яго. Невядома, ці жаўнеры «Незалежнай брыгады Умара аль-Фарука», у якой служыць Абу Сакар, паўтарылі ўчынак свайго камандзіра.

Тым часам праваабаронцы, якія звычайна становяцца на бок паўстанцаў, у шоку ад здзейсненага. Улічваючы нядаўнюю выснову камісіі ААН пра тое, што хімічную зброю ў Сірыі выкарысталі менавіта праціўнікі ўладаў, «Human Rights Watch» звяртае ўвагу на ўзмацненне рэлігійнага падтэксту канфлікту.

Кіраўніцтва паўстанцаў абяцае пакараць Абу Сакара, аднак гэты афіцэр ужо паспеў праславіцца абстрэльваннем ракетамі шыіцкіх раёнаў Лівану і пазаваннем на здымках побач з забітымі ўрадавымі жаўнерамі. Ніякага пакарання ён за гэта не атрымаў.

Тым часам з сакавіка 2011 года ў краіне загінулі нават да 80 тысяч асобаў.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары