Справу Жукаўца перанясуць у Варшаву?


У польскай сталіцы мясцовыя палітыкі ды беларускія актывісты патрабуюць, каб міністр справядлівасці перанёс разгляд апеляцыі беларускага прадпрымальніка з Беластоку ў Варшаву.

Два тыдні таму раённы суд Беластоку асудзіў Жукаўца на тры гады турмы і амаль трыма тысячамі долараў штрафу. Суддзі Шчэснаму Шыманьскаму не перашкодзіў той факт, што большасць дакументаў у справе былі атрыманыя з Беларусі, адкуль Жукавец уцёк з прычыны палітычнага пераследу. А шмат якія сведкі злачынстваў беларуса нават і не існавалі. Апеляцыю разгледзіць суд вышэйшай інстанцыі.

Кіраўнік ініцыятывы «Звяз для дэмакратыі ў Беларусі» Анатоль Міхнавец заявіў, што беластоцкі суддзя супрацоўнічаў з беларускаю суддзёю Наталляй Пыкінай, якая неаднаразова асуджала апазіцыянераў – між іншым, Мікіту Ліхавіда. Калі ж апеляцыя будзе разглядацца ў Беластоку, то лёс Жукаўца будзе зноў вырашаць суддзя Шыманьскі, таму палітыкі ды актывісты просяць перанесці справу ў Варшаву.

Прадстаўнік фундацыі «Свабода і дэмакратыя» Марэк Будзько мяркуе, што гэткі вырак патрэбны перадусім беларускаму боку, які атрымае прэцэдэнт для чарговых судоў над беларускімі палітычным эмігрантамі. Ён нагадаў, што падобная супраца адбываецца паводле дамовы 1994 года, “калі Беларусь была іншай краінай” і людзей не перследвалі па палітычным матывам.

У.Ш., belsat.eu
Стужка навінаў