Майкл Болтан – упершыню у Беларусі


У Менск наведаецца сусветна вядомы спявак і кампазітар Майкл Болтан (Michael Bolton). Сімфанічнае гучанне кампазіцыям выканаўцы надасць прэзідэнцкі аркестр Беларусі.

На рахунку творцы – 18 сольных альбомаў, якія разышліся па ўсім свеце накладам болей за 53 мільёны асобнікаў. Ён уладальнік колькіх узнагародаў «Ґрэмі», зорка Болтана аздабляе «Алею славы» ў Галівудзе, а ягонае імя не аднаразова трапляла ў спісы найбольш прывабных мужчынаў свету.

Апроч кар’еры сольнага выканаўцы, Майкл Болтан вядомы як адзін з найбольш запатрабаваных кампазітараў у ЗША. Ён эксперыментуе з напісаннем музыкі ў розных стылях, пачынаючы ад класічнага і сучаснага поп-жанру (Барбара Стрэйзанд, Лэдзі ҐАґа), завяршаючы рокам і гіп-гопам (гурт «Кіс», Канье Ўэст і Джэй Зі).

Спявак не хавае свайго расейскага паходжання: ягоныя бабуля з дзядулем з’ехалі з Расеі за амерыканскаю мараю, а сапраўднае прозвішча Болтана – Балоцін.

Майкл Болтан заспявае для Менску 14 траўня. Канцэрт адбудзецца ў Палацы Рэспублікі, пачатак а 19:00. Даведкі праз тэл.: (017) 229 90 39, (017) 229 91 66.

НЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары