«Самы адкрыты астранаўт» Крыс Гэдфілд зняў на арбіце кліп


Канадскі астранаўт здаў пост камандзіра Міжнароднай касмічнай станцыі і вяртаецца на Зямлю. На развітанне ён пераспяваў кампазіцыю Дэйвіда Боўі «Space Oddity» ды зняў на гэтую песню кліп.

{movie}Space Oddity |right|10649{/movie}

Згаданую кампазіцыю брытанскі музыка запісаў у 1969 годзе, акурат у той час, калі амерыканскія астранаўты на «Апалон-11» высадзіліся на Месяцы. Менавіта гэтая кампазіцыя гучала ў эфіры Бі-Бі-Сі адначасова падчас трансляцыяў, прысвечаных гэтай падзеі. Песня распавядае пра выдуманага астранаўта маёра Тома, які згубіўся ў адкрытым космасе.

Крыс Гэдфілд вядомы тым, што актыўна вядзе блог у «Facebook’у»: публікуе здымкі з арбіты, адказвае на пытанні інтэрнаўтаў, распавядае пра ўсе штодзённыя справы астранаўтаў Міжнароднай касмічнай станцыі. Праз сваё відэа ён дае магчымасць людзям з Зямлі зазірнуць у станцыю, пабачыць яе жыхароў, а таксама даведацца пра тое, як, напрыклад, намазаць хлеб маслам ці памыць рукі ў космасе.

{movie} Дапаможнік па жыцці ў космасе: Крыс Гэдфілд (Chris Hadfield)|right|10650{/movie}

Каб сачыць за ягоным відэа, можна падпісацца на яго акаўнт у “Тўітэры” ці стаць ягоным сябрам у “Фэйсбуку”.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў