На аматарскі турнір – з гульцамі зборнай! За што дыскваліфікавала каманду Лукашэнкі


У «аматарскай» камандзе Аляксандра Лукашэнкі арганізатары турніру налічылі 10 хакеістаў-прафесіяналаў. Змяніць склад гульцоў у адпаведнасці з патрабаваннем рэгламенту трэнерскі штаб катэгарычна адмовіўся.

Афіцыйны прэс-рэліз КХЛ стаўся адказам на спецрэпартаж «Вельмі хочацца ў фінал», які выйшаў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання. Аўтары «расследавання» прыйшлі да высновы, што дыскваліфікацыя каманды Лукашэнкі – гэта інтрыгі прэзідэнта КХЛ і кіраўніка «Газпрома» Аляксандра Мядзведзева, які раней гуляў за каманду «Невский легион». Менавіта з ёю мелася гуляць каманда Лукашэнкі, аднак КХЛ залічыла ёй тэхнічную паразу ў сувязі з неадпаведнасцю складу дружыны рэгламенту турніру.

КХЛ апублікавала і спіс хакеістаў-прафесіняалаў, якія гулялі за каманду Лукашэнкі на турніры аматараў у Сочы:

  • галкіпер Аляксей Емяльянаў (гуляў за зборную Беларусі ў 1994, 1995 і 1997 гг., за клубы «Спартак» і «Кристалл»);
  • нападнік Эдуард Валіўлін (зборная Эстоніі, клубы «Рубин», «Лада»);
  • нападнік Сяргей Пігулеўскі («Дынама» і «Керамін»);
  • нападнік Андрэй Калеснікаў (гуляў за зборную Беларусі ў 1994 г., клубы «Авангард» і «Металург»);
  • нападнік Міхаіл Захараў (гуляў за зборную Беларусі ў 1994, 1995 гг. клубы ЦСКА, «Дынама»)

Апроч вышэйзгаданых хакеістаў, паводле КХЛ за дружыну «Belarus» гулялі іншыя хакеісты з прафесійных клубаў: форварды Андрэй Асташэвіч, Аляксандр Румо, Уладзімір Кудзін, абаронца Артур Лачаўніек і галкіпер Андрэй Кудзін.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў