Штэфан Фюле: Праблема не толькі ў палітвязнях


У дэмакратычных сілаў Беларусі не засталося магчымасці дзеяць, не баючыся рэпрэсіяў з боку ўладаў, заявіў еўракамісар у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства.

“Гаворка ідзе пра агульны крызіс. Гэта датычыць і ўзроўню дэмакратыі, і вяршэнства незалежнага права, і адсутнасці цягам гадоў свабодных і сумленных выбараў”, – заявіў Штэфан Фюле ў інтэрв’ю расейскай службе Радыё “Свабода”.

Еўракамісар падкрэсліў, што для дэмакратычных сілаў у Беларусі не засталося магчымасці дзеяць, не баючыся неадкладных рэпрэсіяў з боку ўладаў. “Менавіта такая сутнасць рэжыму Лукашэнкі, і менавіта таму ўсе дзяржавы-сябры ЕЗ працягваюць ставіцца да яго вельмі крытычна”, – сказаў Штэфан Фюле.

Нароўні з гэтым еўракамісар пазітыўна ацаніў рэформы ва Украіне – у галіне заканадаўства, у выбарчай і юрыдычнай сістэмах: “Мы цяпер назіраем пэўны прагрэс з украінскага боку ува ўсіх 3 пералічаных галінах, уключаючы найперш судовую сістэму, якая застаецца палітычна ангажаваная. Вызваленне з няволі былога міністра ўнутраных справаў Украіны Юрыя Луцэнкі і былога міністра аховы навакольнага асяроддзя Георгія Філіпчука – рух у правільным кірунку. Аднак патрабуецца зрабіць больш, найперш даць доказы таго, што такі паўтор ўжо немагчымы”, – адзначыў Фюле.

МЛ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары