Сяргей Чалы: Калі б ЕЗ далучыўся да санкцыяў ЗША, гэта было б сур’ёзным ударам


https://youtu.be/SjLboGEUxCw
Аднак такой задачы Еўразвяз не ставіць – упэўнены эканаміст Сяргей Чалы.

“Я думаю, што цяпер вялікую ролю адыгрываюць засцярогі Еўразвязу, што паўторыцца сітуацыя 2006 г., калі санкцыі ўводзіліся, але ў выніку не было магчымасці паўплываць на сітуацыю, – кажа Сяргей Чалы. – У выніку праз два гады гэтыя санкцыі цішком дэ-факта перасталі дзеяць”. Жорсткую заяву Еўрапарламенту адносна Беларусі эксперт лічыць рэакцыяй палітыкаў, што выступалі прыхільнікамі ўцягвання афіцыйнага Менску ў агульныя з Еўропаю праекты, у тым ліку эканамічныя.

Тым не менш, зазначае эканаміст, калі б Еўразвяз далучыліся б да санкцыяў у дачыненні шэрагу беларускіх прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі, гэта было б сур’ёзным ударам па эканоміцы. “Нідэрланды, Брытанія і краіны Балтыі – гэта асноўныя рынкі збыту беларускіх нафтапрадуктаў. У Азію весці было б вельмі дорага, і цяжка сказаць, што б мы ў такой сітуацыі рабілі”, – падкрэсліў эканаміст.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары