ЗША: на бульдозеры – на імпрэзу да суседзяў


Раззлаваны мужчына знёс бульдозерам чатыры дамы. Як ён патлумачыў паліцыянтам, яму не спадабалася шумная вечарына, якую зладзілі суседзі ў пятніцу ўвечары.

{movie}ЗША: на бульдозеры – на імпрэзу да суседзяў|right|10638{/movie}

Здарэнне адбылося ў Порт-Анджэлесе, што ў штаце Вашынгтон. 51-гадовы Бэры Сўігл (Barry Swegle), паводле папярэдняй інфармацыі, ужо даўно не ладзіў з суседзямі. Але пятнічная шумная імпрэза сталася для яго апошняю кропляю.

Жыхар Порт-Анджэлэсу сеў за стырно магутнага бульдозера і фактычна зраўняў з зямлёю суседскі дом, а потым накіраваўся далей уздоўж вуліцы. Другі дом пацярпеў настолькі моцна, што яго давядзецца знесці, яшчэ ў двух пашкоджаных хатах трэба будзе зрабіць капітальны рамонт. Бэры Сўігл таксама пратараніў на бульдозеры грузавік і паваліў некалькі слупоў, у выніку чаго дзясяткі дамоў засталіся без электрычнасці.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў