Ці глядзіце вы выступы Аляксандра Лукашэнкі і ці давяраеце ягоным словам, у прыватнасці пра небяспеку вайны з НАТО? Адказы жыхароў сталіцы.
Вось некаторыя з іх:
“Выступы не магу сказаць, што выклікаюць давер. Больш выклікаюць смех”.
“Мяне гэта не вельмі датычыць, таму ў прынцыпе, чаму б і не давяраць [выступам – belsat.eu]”.
“Я зрэдчас бываю ў цырку, то на гэтага блазна паглядзець можна, але вельмі непрацяглы час, бо хутка надакучвае”.
“Давяраю, бо я не паглыбляюся, а так, мне падаецца, усё нармальна”.
“Я не слухаю яго ніколі, я пераключаю канал”.
Больш адказаў – у відэаматэрыяле.
{movie}Апытанне: ці давяраеце вы таму, што кажа ў выступах Лукашэнка?|right|10637{/movie}
АК, belsat.eu